top of page

Сваю работу "Сямейныя фотаздымкі - частка гісторыі краіны" мы праводзім у рамках II Моладзевага конкурсу "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці". На наш погляд, вельмі важна даследаваць гісторыю сваёй сям'і. Па-першае, ты атрымліваеш неацэнную інфармацыю пра сваю сям'ю, пра родных і блізкіх людзях. Па-другое, ты разумееш, што гісторыя тваёй сям'і - гэта частка гісторыі краіны. Вынікі свайго даследавання старых фотаздымкаў 1980 - 90-х гадоў і гутарак са сваякамі мы прадставілі на дадзеным сайце. Спадзяемся, што гэта будзе вам цікава і падштурхне да вывучэння гісторыі сваёй сям'і.

Арганізатары конкурсу "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці": Прадстаўніцтва DVV International ў Беларусі і Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка». Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў Палажэнні аб конкурсе.

bottom of page